Увечары 30 верасня на Лагойскім тракце адбылася аварыя, якую справакала жанчына-пешаход. Яна паспяхова збегла, а кіроўцы засталіся высвятляць адносіны з ДАІ.
Немаладая жанчына пабегла праз дарогу на чырвонае святло, віртуозна абмінаючы аўтамабілі. Кіроўцы пазбеглі наезду, але сутыкнуліся між сабой.
Жанчына ж працягнула свой рызыкоўны шлях і, урэшце, прабегла да канца дарогі.
Як паведамляе «Анлайнер», папярэдне ДАІ прызнала вінаватым кіроўцу «Сітраена», які ехаў спераду. Замест таго, каб экстрэнна затармазіць у сваёй паласе, ён перастроіўся налева, дзе яго і дагнаў «Рэно».