У сталіцы можна прышчапіцца супраць грыпу самай сучаснай з існуючых чатырохвалентнай вакцынай, рэкамендаванай Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, паведаміла на прэс-канферэнцыі 1 кастрычніка намеснік начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Мінздароўя Іна Карабан, паведамляюць «Мінск-Навіны».

- Гаворка ідзе пра вакцыну «Ваксігрып Тэтра» (Францыя), — адзначыла І. Карабан. - Яна фармуе імунітэт да двух штамаў віруса грыпу А (H1N1 і H3N2) і двух штамаў грыпу В (Вікторыя і Ямагата). Паводле ацэнак экспертаў СААЗ, гэта самая сучасная вакцына супраць грыпу.

Кошт прышчэпкі прэпаратам «Ваксігрып Тэтра» у прыватных медцэнтрах каля 25 руб., трохвалентнымі вакцынамі «Ваксігрып» і «Інфлювак» - ад 15 да 20 руб

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0