У гасцініцы «Турыст» на праспекце Янкі Купалы ў Гродне праходзяць дыскатэкі для тых «каму за 30». У мінулыя выходныя менавіта тут разгарэўся канфлікт паміж кампаніяй і ахоўнікам гасцініцы — апошні атрымаў траўмы. Прычына бойкі — танцаў у той дзень не было, што вельмі засмуціла некаторых гродзенцаў, паведамляе Tut.by са спаслкай на мясцовую міліцыю

Кампанія, якая складалася з жанчыны, двух яе сыноў і нявесткі, спытала ахоўніка, дзе ж музыка і весялосць.

Той адказаў — сёння не будзе. 29-гадоваму хлопцу здалося, што мужчына груба адказаў маці - і той ударыў ахоўніка ў твар. Мужчына ўпаў на бетонную падлогу, у яго - страсенне мозгу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0