Цікавасць да кітайскага мастацтва на ўздыме — на аўкцыёне Sotheby’s у Ганконгу карціна кітайска-французскага мастака Чжао Уцзі сышла з малатка за $65 мільёнаў.

Гэта сусветны рэкорд для пісанай алеем карціны сярод азіяцкіх мастакоў. Трыпціх (палатно з трох частак) памерам 2,8 на 10 метраў мае назву «Чэрвень-кастрычнік 1985».

Чжао Уцзі нарадзіўся ў Пекіне ў 1920 годзе, але большую частку свайго творчага жыцця (а пражыў ён ажно 93 гады) правёў у Парыжы. Маляваць Чжао Уцзі пачаў у 10 год. Цікава, што яго бацька, хоць і быў банкірам, але ўсяляк заахвочваў прагу сына да мастацтва і даслаў яго вучыцца ў школу мастацтваў у горадзе Ханчжоў.

Знаёмства з заходнім, у першую чаргу — французскім мастацтвам, прывяло да таго, што Чжао Уцзі парваў з кітайскай традыцыяй. Але потым, па словах мастака, ён увесь час адкрываў для сябе мастацтва Кітая наноў. «Як ні парадаксальна, але менавіта Парыжу я абавязыны тым, што вярнуўся да сваіх найглыбейшых вытокаў», — сцвярджаў ён у інтэрв'ю часопісу Preuves у 1962 годзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру