14 чэрвеня 2014 года

Былога дэпутата Вярхоўнай рады Украіны Мікалая Рудзькоўскага затрымалі ў Маскве за напад на пасольства РФ у Кіеве ў 2014 годзе, паведамляе ТАСС.

Рудзькоўскага затрымалі 28 верасня на Новай Басманнай вуліцы. Мужчына знаходзіцца ў федэральным вышуку па абвінавачанні ў здзяйсненні злачынства па ч. 2 арт. 360 («Напад на ўстанову, якая карыстаецца міжнароднай абаронай, у мэтах правакацыі вайны і ўскладнення міжнародных адносін»).

Следчы камітэт Расіі прад'явіў шасцярым украінцам завочнае абвінавачванне ў нападах на пасольства РФ у Кіеве. Сярод іх - актывіст аб'яднання «Свабода» Уладзімір Назаранка і экс-дэпутат Вярхоўнай рады Мікалай Рудзькоўскі.

ТАСС паведамляе, што 14 чэрвеня 2014 года абвінавачваныя сумесна з іншымі асобамі пашкодзілі фасад будынка пасольства РФ. Пры гэтым Назаранка сарваў з флагштока сцяг Расіі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру