flickr.com
Французскі спявак Шарль Азнавур памёр на 95-м годзе жыцця. Пра гэта паведамляе AFP са спасылкай на прадстаўнікоў музыканта.
Шарль Азнавур нарадзіўся ў 1924 г. у Парыжы. Сапраўднае імя - Шахнур Вахінак Азнавуран. Лічыцца адным з галоўных французскіх выканаўцаў ХХ ст. Аўтар больш за 1300 песень, прадаў больш за 200 млн дыскаў, зняўся ў 60 фільмах. Згодна з сумесным апытаннем часопіса Time і CNN (1998), Азнавур прызнаны найлепшым эстрадным выканаўцам XX ст.