Але цікава, што імя вядучага тэлеканала «Расія» Дзмітрыя Кісялёва ў артыкуле не называецца. Артыкул падаецца як гісторыя пра незвычайнае будаўніцтва.

Праўда, гэта не перашкодзіла цэнзуры. У выніку наклад газеты «Горад24» быў канфіскаваны, а ў электроннай версіі матэрыял знялі, паведамляе «Новая Газета».

Дом Кісялёва

Дом Кісялёва

Але тэкст артыкула ўсё ж можна адшукаць. У ім расказваецца, як заказчык выбачыў будаўнікам «касяк» коштам $45 тысяч.

Раней Дзмітрый Кісялёў казаў, што браў вялікі крэдыт на 10 гадоў, каб пабудаваць дом у Кактэбелі. Кошт дома ацэньваецца прыкладна ў 3 мільёны даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?