Фота Pontus Orre, aftonbladet.se

Суд Стакгольма прысудзіў французскага фатографа Жана-Клода Арно да двух гадоў пазбаўлення волі і штрафу 115 тыс. крон (€11,1 тыс.) па справе аб згвалтаваннях. Пра гэта паведамляе Aftonbladet.

Арно затрымалі раней і абвінавацілі ў двух выпадках згвалтавання, якія адбыліся восенню і зімой 2011 года. Раней 18 жанчын абвінавачвалі фатографа ў дамаганнях. Фатограф адмаўляў усе абвінавачванні. Адвакат Арно паабяцаў абскардзіць прысуд.

У 2018 годзе з-за скандалу вакол Арно Фонд Нобеля вырашыў адкласці на год прысуджэнне прэміі па літаратуры. Фатограф кіраваў культурным праектам пры фінансавай падтрымцы Шведскай акадэміі. У Фондзе Нобеля паказвалі, што гэтае рашэнне «падкрэслівае сур'ёзнасць сітуацыі і дапаможа захаваць доўгатэрміновую рэпутацыю ўзнагароды».

Пасля высветлілася, што Арно раскрываў пабочным асобам імёны будучых лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, а таксама інфармацыю пра тое, хто стане новым членам Шведскай акадэміі. У склад Нобелеўскага камітэта з 1992 года ўваходзіла паэтка Катарына Фростэнсан, жонка Арно. Пасля скандалу ў акадэміі вырашылі не выключаць Фростэнсан з камітэта, з-за чаго ў знак пратэсту Шведскую акадэмію пакінулі шэсць яе членаў, уключаючы кіраўніка арганізацыі Сару Даніус.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру