Фота: Wikimedia Commons.
Патрыярх Маскоўскі Кірыл прыедзе ў Беларусь 13 кастрычніка, паведамляе БелТА. У гэты ж дзень ён узначаліць богаслужэнне ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска, якое пачнецца а 18-ай гадзіне.
15 кастрычніка ў Беларусі планавалася пасяджэнне Святога Сінода Рускай праваслаўнай царквы, у якім, як чакалася, возьме ўдзел патрыярх Кірыл.





