У канцы жніўня кіраўнік Дзяржкантроля Леанід Анфімаў апублікаваў на старонках «Советской Белоруссіі» праграмны артыкул «Якімі нам быць». Анфімаў выставіў сябе праціўнікам якіх-кольвек рынкавых рэформаў. Ён хваліў стабільнасць і з настальгіяй узгадваў часы планавай эканомікі.

Чытайце: «Усмешка капіталіста з воўчым ашчэрам». Дзесяць тэзісаў з праграмнага артыкула старшыні КДК Леаніда Анфімава

За такі артыкул Анфімаў трапіў пад шквал крытыкі маладзейшых эканамістаў, якія называлі такія погляды рэтраградскімі, а іх носьбітаў пры ўладзе — пагрозай эканамічнаму росквіту краіны. 

У кулуарах паседжання Палаты прадстаўнікоў Анфімаў адказаў на крытыку. 

«Няправільна казаць, што ў сваім артыкуле я адстойваў планавую эканоміку, — сказаў ён журналісту «Нашай Нівы». — Яго трэба вельмі ўважліва прачытаць, каб зразумець сутнасць.

Я лічу, што крытыка беспадстаўная і ідзе не ад прафесіяналаў, а ад злосці тых людзей, у дачыненні якіх я выказаў крытычныя заўвагі. Але Бог з імі, хай на іх сумленні застаецца. Каб артыкул зразумець, трэба быць прафесіяналам-эканамістам, які прайшоў усе прыступкі, пачынаючы ад рабочага…

Ведаць, чым дыхае прадпрыемства, чым жыве. Трэба ведаць спецыфіку беларускіх умоваў, гэты пераходны перыяд ад планавай да рыначнай эканомікі…»

Мы перапыталі, ці не здаецца Анфімаву, што са сваімі поглядамі ён сёння ў меншасці? 

«А чаму я не маю права мець свой погляд нават у меншасці? Тыя, хто называў мяне рэтраградам — яны самі кан'юнктуршчыкі, вось і ўсё», — рэзюмаваў ён. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру