З Германіі выслалі ўраджэнца Слуцка, якога падазраюць у забойстве чатырохгадовай даўніны, паведамляе Следчы камітэт у сваім тэлеграм-канале.

У 2014 годзе мужчына з'яўляўся дырэктарам арганізацыі, якая займалася развядзеннем жывёлы. Аднойчы мужчына прыехаў на ферму і ўбачыў, што адзін з работнікаў п'яны. Гэта раззлавала мужчыну, і ён палкай нанёс работніку больш за сорак удараў у жыццёва важныя органы, ад чаго праз некалькі дзён апошні памёр.

У перыяд расследавання абвінавачаны ўцёк, быў абвешчаны ў вышук. Па міжнародных запытах беларускіх праваахоўнікаў мужчына быў затрыманы ў Германіі і неўзабаве экстрадаваны ў Беларусь.

Следчыя і працэсуальныя дзеянні завершаны, крымінальная справа перададзена ў суд.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру