Па словах прэзідэнта ЗША, гэта «адна з нямногіх добрых рысаў» яго характару.

Фота: Wikimedia Commons.

Трамп адказваў на просьбу журналістаў пракаментаваць заявы кандыдата на пасаду Вярхоўнага суда Брэта Каваньі.

Трамп заявіў, што ніколі не ўжываў ні куфля алкаголю, у тым ліку і піва ў абарону Брэта Каваньі — кандыдата ў Вярхоўны суд, які прызнаўся ў любові да піва падчас каментавання абвінавачванняў у дамаганнях з боку трох жанчын. Кандыдата абвінавацілі ў сэксуальнай агрэсіі, у сувязі з чым ФБР было даручана правесці расследаванне.

«За ўсё жыццё я ні разу не выпіў ні куфля алкаголю. Вы маглі б уявіць, што было б, калі б я піў? Якім бы кашмарам я быў. Я быў бы найгоршым у свеце»,

— заявіў Трамп.

Трамп падкрэсліў, што ён верыць Каваньі, і нават калі кандыдат злоўжываў алкаголем шмат гадоў таму, гэта не можа ўплываць на яго кваліфікацыю суддзі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Каментатар / Адказаць
21.04.1973 / 19:51
Лукашенко, послушай Умного Человека: прекрати Спаивать Людей!
2
Каментатар / Адказаць
20.04.2002 / 09:44
Мы шчыра спачываем небараке :)
8
Каментатар / Адказаць
21.11.2021 / 03:57
І дарэмна. Шмат страціў. Ды і горшым чым ён ёсць стаць цяжка. Але яшчэ не позна. Хай бы паспрабаваў, можа б адпусціла.
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру