Міністэрства транспарту і камунікацый не лічыць неабходным даціраваць замежныя авіякампаніі для палётаў у Беларусь, заявіў сёння міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак, перадае карэспандэнт БелТА.

«Я аўтарытэтна заяўляю: у нас няма ніякіх абмежаванняў для палётаў ніякіх нізкабюджэтных або любых іншых кампаній», — адзначыў Анатоль Сівак.

На яго думку, нельга называць абмежаваннем нежаданне Нацыянальнага аэрапорта Мінск абслугоўваць самалёты бясплатна.

«Гэта ж не абмежаванне, — лічыць міністр. — Калі асобныя дзяржавы вымушаныя прымаць рашэнне даціраваць такія выдаткі… Мы не бачым для сябе сёння такой неабходнасці — тлумачыць, што давайце нам грошы, каб даціраваць палёты нейкай авіякампаніі ў Беларусь».

Чытайце таксама: У Літве абверглі беларускага міністра: дзяржава не датуе Віленскі аэрапорт, каб завабіць лаўкостараў

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру