Прэзідэнт Намібіі Хаге Гейнгаб выступіў з ініцыятывай ўнясення змяненняў у канстытуцыю, якія дазволяць ураду экспрапрыяваць зямельныя ўчасткі і размяркоўваць іх сярод чарнаскурага насельніцтва, перадае Reuters.

Паводле яго слоў, прынцып узаемнай згоды пакупніка і прадаўца не прынёс вынікаў, у сувязі з чым у сітуацыю павінна ўмяшацца дзяржава.

Такая рэформа сур'ёзна ўсхвалявала інвестараў, выклікаўшы крытыку як у самой Намібіі, так і за мяжой.

Каля 12% насельніцтва Намібіі — нашчадкі еўрапейскіх перасяленцаў, якія валодаюць найбуйнейшымі фермамі краіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру