Беларускія навукоўцы зарэгістравалі 2 кастрычніка новы від птушак для нашай краіны — аўсянку-рэмез. Пра гэта Tut.by паведаміў арнітолаг Дзяніс Кіцель. Характэрна, што роўна год таму, 2 кастрычніка, навукоўцы ўпершыню злавілі ў Беларусі аўсянку-крошку.

Фота прадставіў Дзяніс Кіцель.

— Станцыя кальцавання птушак «Сасновы Бор» гэтай восенню праводзіць выязныя адловы на рацэ Свольна каля вёскі Лісна Верхнядзвінскага раёна. База размяшчаецца ў гасцявым доме заказніка «Асвейскі». І на другі дзень працы — поспех: мы злавілі аўсянку-рэмез (Emberiza rustica). Гэта першая рэгістрацыя гэтага віду для Беларусі, — распавёў Дзяніс Кіцель.

Аўсянка-рэмез гняздуецца на поўнач ад Беларусі, на зімоўку ляціць у Азію. Раней навукоўцы не бачылі гэтую птушку ў Беларусі, хоць яшчэ ў 1990-х гадах яна гняздзілася каля нашай краіны — у нацыянальным парку «Себежскі» ў Пскоўскай вобласці Расіі, адзначыў эксперт.

— Цяпер з'явіліся доказы, што аўсянка-рэмез можа і да нас залятаць, — дадаў арнітолаг.

Роўна год таму, 2 кастрычніка 2017 года, Дзяніс Кіцель знайшоў у Расонскім раёне аўсянку-крошку, якая таксама стала новым відам птушак у Беларусі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
15
Каментатар / Адказаць
26.05.1972 / 04:14
Так это же воробей:)
15
Каментатар / Адказаць
24.11.2001 / 08:52
Радыцыйны верабей. Пасля Чарнобыля з'явілась мноства "новых" відаў.
8
Каментатар / Адказаць
05.09.1974 / 14:35
Дык у мяне на лецiшчы гэтых рэмезау цэлыя зграi ужо як гады тры.
Паказаць усе каментары/ 18 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру