З 25 кастрычніка па 7 лістапада ў Балтыйскім моры і Паўночнай Атлантыцы праходзяць вайсковыя вучэнні НАТА Trident Juncture, заявіў генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг, перадае DW.

У вучэннях возьмуць удзел каля 45 тысяч вайскоўцаў з 31 краіны, а таксама больш за 110 самалётаў і 60 караблёў.

Манеўры, якія называюць найбуйнейшымі з 1991 года, маюць абарончы характар. Яны будуць імітаваць адказ НАТА на ўзброеную агрэсію супраць аднаго з сябраў арганізацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру