Былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма выйшаў з Трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на Данбасе.

Леанід Кучма падзякаваў калегам у Трохбаковай кантактнай групе за сумесную працу.

80-гадовы Леанід Кучма раней расказаў, што сыходзіць з пасады прадстаўніка Украіны ў групе праз узрост.

Другі прэзідэнт Украіны (1994-2005) быў прадстаўніком Украіны ў групе больш за чатыры гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0