«Наша Ніва» традыцыйна сочыць за публікацыямі ў расійскіх СМІ на тэму беларуска-расійскіх адносін. Мы заўсёды стараліся пераказваць нашым чытачам самыя цікавыя і грунтоўныя публікацыі на гэтую тэму з расійскіх медыя.

Фота: kremlin.ru.

Адсочванне інфармацыйнай прасторы Расіі — важная задача для беларускіх журналістаў. Расійска-ўкраінскі канфлікт паказаў, што расійскія СМІ ў любы момант могуць ператварыцца ў інструмент прапаганды, калі яны пачынаюць атакаваць не толькі ўладу суседніх краін, але і самі суседнія дзяржавы, ставячы пад сумнеў іх незалежнасць і суверэнітэт. Для таго, каб расійскія СМІ не развязалі супраць Беларусі такую ж атаку, як супраць Украіны, мы і займаемся іх маніторынгам.

Перад сустрэчай Лукашэнкі і Пуціна ў канцы жніўня ў Сочы колькасць крытычных у адносінах да Беларусі і беларускага кіраўніцтва публікацый была высокай, як сярод маргінальных СМІ (кшталту Regnum або ИА Rex), так і сярод буйных папулярных выданняў (кшталту Lenta.ru, Life і «Коммерсант» ).

Аднак адразу пасля гэтай сустрэчы колькасць публікацый у расійскіх СМІ на беларускую тэматыку рэзка знізілася. Традыцыйна неабыякавымі да беларускай тэматыкі застаюцца Regnum і іншыя маргінальныя сайты, аднак агульная колькасць публікацый і іх крытычны складнік істотна скараціліся.

Калі разглядаць выпады расійскіх СМІ супраць Беларусі як форму ціску на беларускае кіраўніцтва, можна зрабіць адназначную выснову: Пуцін і Лукашэнка дамовіліся.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру