Мама дзяўчынкі, дэпутат Ніколь Хёхст заступілася за дачку

Конкурс дзіцячай паэзіі ў Германіі апынуўся ў цэнтры скандалу пасля таго, як свой верш на ім прадэкламавала дачка палітыка з ультраправай партыі «Альтэрнатыва для Германіі», 14-гадовая Іда Мары Мюлер.

У вершы дзяўчынкі, якія многія палічылі расісцкім, гаворыцца пра напад мігранта з нажом на жыхарку «святой германскай зямлі». Мюлер прачытала яго перад аўдыторыяй у 100 чалавек у горадзе Шпеер на паўднёвым захадзе краіны.

Дзяўчынцы апладзіравалі, але журы дыскваліфікавала яе і конкурс выйграла іншае дзіця. Аўдыторыя адрэагавала на гэта з'едлівымі выкрыкамі.

Мюлер не пусцілі на цырымонію ўзнагароджання, а пазней бургамістр Шпеера з партыі ХДС абвінаваціла яе ў выкарыстанні конкурсу, арганізаванага для барацьбы з расізмам сярод моладзі, для прапаганды антымігрантскіх ідэй «Альтэрнатывы для Германіі».

«Мужчына здалёку, які трапіў у рукі кантрабандыстаў, без пашпарта і мабільнага тэлефона. Ён з'явіўся на нашай святой германскай зямлі. Ён не можа пазнаёміцца з жанчынай, таму бярэ яе з дапамогай нажа», — так можна перакласці верш

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру