Прэзідэнт Арменіі Армен Саркісян па прапанове прэм'ер-міністра Ніколы Пашыняна адправіў у адстаўку шэсць міністраў ад партый «Дашнакцуцюн» і «Квітнеючая Арменія», паведамляецца на сайце прэзідэнта.

Міністраў звольнілі пасля таго, як тысячы пратэстоўцаў акружылі будынак парламента Арменіі. Перад гэтым Нацыянальны сход прыняў папраўкі ў рэгламент, якія ўскладняюць роспуск парламента, паведамляе агенцтва Arka. За законапраект, у прыватнасці, прагаласавалі партыі, у якія ўваходзілі звольненыя міністры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру