Tut.by

Міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган выказаўся пра становішча «Белтэлекама» і «Белпошты» на рынку паслуг сувязі Беларусі ў эфіры праграмы «Гутарка ў прэзідэнта» на тэлеканале «Беларусь-1».

Вядучая задала міністру пытанне аб тым, ці можна вывесці рынак стацыянарнай сувязі і пошты «з манаполіі ў канкурэнтнае асяроддзе».

«Манаполія «Белтэлекама» і «Белпошты» ўжо не даўно — адносна даўно — не існуе, — адказаў Канстанцін Шульган. - Ёсць ліцэнзіяты міністэрства, якія займаюцца аналагічным відам дзейнасці. Аб манаполіі мы ўжо не гаворым. Прадастаўленне таго ж інтэрнэту, фіксаванай сувязі праводзіцца і іншымі арганізацыямі, вы можаце выбіраць. Сапраўды гэтак жа, як і паштовыя паслугі».

Па словах міністра, канкурэнцыя прыводзіць да паніжэння цэн на паслугі.

«Але я яшчэ хацеў бы сказаць, што цана - гэта не заўсёды асноўнае. Асноўнае - гэта тое, як якасна вам гэтую паслугу падалі. За мінімум грошай атрымаць не тое, што вы жадалі … Я думаю, вы не пагодзіцеся на такую паслугу. Я меў на ўвазе, што прадпрыемствы сістэмы Мінсувязі будуць працаваць над тым, каб якасць паслугі насельніцтву павялічвалася».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру