Беларускі кіроўца выклаў у ютуб запіс са свайго рэгістратара. На ім відаць, як уседарожнік з расійскімі нумарамі паводзіць сябе на дарозе.
Напрыклад, джыпу чамусьці зусім не перашкаджае чырвонае святло святлафора. А на наступным павароце расіянін дазваляе сабе рух па сустрэчнай паласе.
І гэта не адзінкавы выпадак. Кіроўцу з Расіі нават могуць не выпусціць з Беларусі, пакуль ён не сплаціць штрафы за парушэнні ПДР.





