Фінансавая міліцыя спыніла дзейнасць незаконнага казіно ў Мінску. Пра гэта паведамляе сайт Дзяржкантролю.
Як выявілася, на працягу трох гадоў гэта ўстанова давала магчымасць усім ахвотным гуляць у покер на грошы. Ліцэнзіі на такую дзейнасць не было.
Па папярэдніх дадзеных, арганізатары атрымалі незаконны даход на суму больш за 50 тысяч рублёў.
Канфіскавныя камп'ютарная і аргтэхніка, праводзяцца спецыяльныя тэхнічныя экспертызы.
Вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць.