pravoslavie.ru

pravoslavie.ru

Кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхата (УПЦ КП) Філарэт заявіў, што разлічвае атрымаць Томас аб аўтакефаліі (указ аб царкоўнай незалежнасці) ужо на наступным тыдні. Пра гэта ён распавёў у эфіры «5 канала», відэа даступны на YouTube.

Паводле яго слоў, рашэнне аб аўтакефаліі можа быць прынята на Саборы Канстанцінопальскага патрыярхата, які пройдзе з 9 па 11 кастрычніка. «Я думаю, што мы зацягваць не будзем скліканне самога Сабора. Калі Томас будзе прыняты 9-11 кастрычніка гэтага года, то ў кастрычніку мы можам склікаць гэты [аб'яднаўчы ўкраінскі] Сабор. Калі ж Томас будзе прыняты пазней, то, вядома будзе скліканы пазней, але ў гэтым годзе, мы спадзяемся, што ўсё гэта здзейсніцца», - распавёў Філарэт.

Ён патлумачыў, што так званы аб'яднаўчы Сабор будзе адбывацца з 41 архірэя УПЦ КП, 12 архірэяў Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (УАПЦ) і 10 архірэяў Украінскай праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату (УПЦ МП)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0