Увечары 2 кастрычніка ў Ерэване адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі Free Media Awards у галіне свабоды слова, піша Еўрарадыё са спасылкай на kavkaz-uzel.eu.

Гэтую прэмію за дасягненні ў галіне незалежнай журналістыкі заснавалі два фонды, якія падтрымліваюць свабоду слова і прэсы — нарвежскі Fritt Ord і нямецкі Die Zeit-Stiftung Ebelin und Gerd Bucerius.

Сёлета лаўрэатамі прэміі сталі сайт «Беларускі партызан», пецярбургская інтэрнэт-газета «Фонтанка», медыя-платформа з Тбілісі «Чайхана». 

Намінаваныя на прэмію сёлета былі 33 СМІ з краін Паўднёвага Каўказа, Беларусі ды Расіі. 

Паведамляецца, што «Беларускі партызан» быў намінаваны Беларускай асацыяцыяй журналістаў. Прэмію яму ўручылі за прафесійную, працяглую журналістыку з рэгіянальным фокусам. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру