3 кастрычніка Уладзімір Пуцін абазваў «падонкам» былога расійскага агента Сяргея Скрыпаля, якога ў Солсберы спрабавалі забіць з дапамогай яду Навічок супрацоўнікі ГРУ. Пра гэта ён сказаў падчас форуму «Расійскі энергетычны тыдзень».

«Падштурхоўваюць думку, што спадар Скрыпаль ледзь не праваабаронца нейкі. Ён проста шпіён. Здраднік радзімы… Вось ён адзін з іх. Ён проста падонак, вось і ўсё», — заявіў Пуцін, дадаўшы, што хоча, каб гэтая гісторыя з правальным замахам расійскіх спецслужб на Скрыпаля як мага хутчэй скончылася.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру