Скандальны брытанскі таблоід The Sun апублікаваў відэа з начнога клуба ў Лас-Вегасе (штат Невада), на якім футбаліст Крышціяну Раналду танцуе з амерыканкай Кэтрын Маёргай, якая пазней абвінаваціць яго ў згвалтаванні.

Ролік, як сцвярджае выданне, зняты ў клубе ў 2009 годзе, за некалькі гадзін да меркаванага згвалтавання. Раналду з куфлем у руцэ танцаваў у VIP-зоне ў абдымку з Маёргай.

Спартсмен, як сцвярджае Маёрга, пазней выплаціў ёй за маўчанне 375 тысяч даляраў.

Раналду назваў заявы жанчыны хлуснёй. «Яна хоча праславіцца за кошт майго імя. Такія сітуацыі — частка маёй працы», — сказаў футбаліст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0