Спецыяльны прэпарат нанясуць на зялёныя насаджэнні восенню, каб засцерагчы іх ад супрацьгалалёдных рэагентаў. Пра гэта паведаміла прадстаўніца «Мінскзелянбуда» Анжаліка Пузанкова, паведамляе «Минск-Новости».

Вадкі прэпарат распыляць на кароны, ствалы і нават у лункі дрэў. На працягу сутак ён застыне, стварыўшы своеасаблівую ахоўную плёнку, у якой, апроч іншага, будуць утрымлівацца мікраэлементы для падкормкі.

Мяркуецца, што гэта дапаможа абараніць насаджэнні ад рэагентаў і знізіць негатыўнае ўздзеянне на кароны, якія да гэтага часу было немагчыма засцерагчы ад солі зімой. Для эксперыменту вызначана пляцоўка на праспекце Незалежнасці ў раёне Галоўпаштамта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру