Чытайце таксама:

Інтэрнэт крытычна прыняў гумарыстычнае шоу БТ

Віктар Марціновіч: Што было б, каб Перлін запрасіў на сваё шоу Макея

Курэйчык пра «Макаёнка, 9»: Паспяховае шоу будзе тады, калі першы яго жарт будзе пра Лукашэнку

Перлін заявіў, што праграма — не класічнае light night show, а інфармацыйна-забаўляльнае шоу, прычым «інфармацыйна» — на першым месцы. Пілотны выпуск быў зняты больш за год таму, яшчэ ў жніўні 2017 года, аднак да эфіру шоу дайшло толькі цяпер.

Творчая група складаецца ўсяго з 15 чалавек, з іх жарты піша толькі 1 чалавек — Андрэй Макаёнак.

Вядучы прызнаўся, што імправізацыі ў першым выпуску не было. Усё здымалася па сцэнары, паколькі «не было часу».

Таксама Перлін адказаў, што самы няўдалы момант праграмы — масоўка:

«Да саміх людзей, вядома, ніякіх пытанняў няма. Проста так атрымалася. Мы гэты момант упусцілі».

Шоумэн распавёў, што ў Белтэлерадыёкампаніі задаволеныя стартам, але прызнаюць, што праграму трэба дапрацоўваць:

«Усе разумеюць, што там яшчэ праца і праца».

Перлін прызнаецца, што незадаволены сабой у кадры. Тлумачыць гэта тым, што галава была забітая шмат якімі пытаннямі. Маўляў, умоўны Ургант не клапоціцца, ці прыйдзе госць і як яго сустракаюць.

Крытыку шоу вядучы ўспрыняў пазітыўна:

«Мы чакалі бурнай рэакцыі. Усё адно, станоўчай ці негатыўнай. Усе, і я, які працаваў многія гады на Еўрабачанні, разумелі: беларусаў ніколі хваліць беларусы асабліва не будуць».

Перлін сказаў, што настолькі моцнай рэакцыі на сваё шоу яны нават не чакалі:

«Гэта самы гучны старт беларускага шоу на тэлебачанні».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру