Учора пабачыла макет помніка, які дзяржава плануе паставіць у Курапатах. Выглядае нашмат лепш, чым на фота, якія я бачыла ў СМІ, бо зусім не нагадвае прышчэпку, рваныя, рэзаныя вертыкальныя лініі больш нагадваюць паранены лес, прапорцыі, матэрыял — усё перагукаецца з курапацкай тэматыкай, але ж гэта помнік не дзеля Галогофы, там не патрэбны такі манументальны помнік, там ужо ёсць мемарыял у выглядзе крыжоў і камянёў.

Скажу так, што калі ўлада паставіць гэты помнік не на Галгофе, а ўнізе, то гэта будзе кампрамісны варыянт, які ўсіх задаволіць. Новы помнік на Галгофе «ні ў пяць ні ў дзесяць», а вось унізе ён сапраўды зняў бы вялікі шэраг пытанняў, і ўваход, і добраўпарадкаванне, і прастора для самога помніка і г.д. Каплічка не павінна стаяць у цэнтры западзін, а фактычна на саміх западзінах, гэта не па-людску, а вось унізе, у пачатку мемарыяла, гэты помнік-капліца з параненым звонам, які б я ўсё ж не рабіла б маўклівым, няхай бы ішоў гук, бы стогн закатаваных, унізе падобная капліца была б да месца.

Спадзяюсяюся, што ўладам хопіць розуму не быць вандаламі, не лезці ў самыя страшныя мясціны мемарыяла, бо галоўнае — даглядаць западзіны, а не загрувашчваць іх помнікамі.

Чытайце таксама: «Каб не было новых канфліктаў і боек». Грамадcкая дырэкцыя Курапатаў згодная на афіцыйны помнік, але ў іншым месцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?