Трагічнае здарэнне адбылося ў Клюшчанах Астравецкага раёна, паведамляе СК.

2 кастрычніка брыгада з трох рабочых бясплатна абшывалі сайдынгам мясцовы касцёл. Для выканання работ на вышыні выкарыстала самаробныя будаўнічыя рыштаванні. Але яны былі няўстойлівыя і ў нейкі момант адышлі ад вонкавай сцяны будынка. У выніку 30-гадовы рабочы (жыхар Смаргоні) зваліўся з вышыні 3,5 метра і ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы да прыезду хуткай дапамогі.

СК паведамляе, што будаўнічая брыгада працяглы час займаецца выкананнем замоваў без рэгістрацыі, выкарыстоўваючы абсталяванне, якое не адказвае патрабаваннем тэхнікі бяспекі.

Фота ProCentra.ru

Фота ProCentra.ru

Нагадаем, што касцёл Святога Яўхіма, пабудаваны ў 1726 годзе, згарэў 6 чэрвеня 2017 года. Вядома, што ў ім 1915-м невялікі прамежак часу служыў вядомы паэт, а таксама каталіцкі святар Кастанты Стаповіч, вядомы таксама пад сваім літаратурным псеўданімам Казімір Сваяк. Падчас пажару 2017 года выратаваць не ўдалося нічога. «Толькі выцягнулі кнігу 1887 года з архівамі, але нават яна напалову згарэла», — расказаў тады «Нашай Ніве» парафіянін Алесь Марозік.

Фота Алеся Марозіка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0