Delfi.lt

Delfi.lt

3 кастрычніка ўвечары ў Каўнасе на арэне «Жальгірыс» адбылося свята з нагоды Дня настаўніка. Падчас свята на сцэну выйшла міністр навукі і адукацыі Літвы Юргіта Петраўскене. Яна хацела павіншаваць настаўнікаў са святам. Аднак тыя не сталі яе слухаць, сталі свістаць і скандаваць «ганьба», піша Delfi.lt

«Аб пераменах, якія чакаюць у кожным верасні. Бо ў верасні класы адкрываюцца перад новымі людзьмі. Гэты месяц адкрывае дзверы класаў перад пераменамі, якія сустракаюць кіраўнікі», - сказала Петраўскене. Пасля гэтых слоў пачулася скандаванне «ганьба», прысутныя сталі свістаць. Петраўскене зрабіла паўзу, пасля якой вырашыла працягнуць сваё выступленне, нягледзячы на шум, які перакрыў прамову міністра.

Літоўскія СМІ паведамляюць, што настаўнікі раней не задаволеныя крытэрамі налічэння заробкаў, а ў школах назіраецца вялікая цякучасць кадраў.

Так адна з настаўніц заявіла Delfi, што ў іх школе перамовы пра заробкі ўсё яшчэ ідуць. «Нічога пакуль незразумела, - сказала Эгле. - Мы не адчуваем сябе ўпэўнена, адчуваем напружанне, яно замінае працы. Мы не ўпэўненыя ў будучыні, не ясна пытанне заробкаў. Ходзяць чуткі, што заробкі наогул не будуць плаціць, пакуль не падпішам пагадненне аб працы па новых умовах».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0