У сталіцы Інгушэціі Магасе працягваецца шматтысячны мітынг супраць перадачы часткі зямель Чачні.

Мясцовыя тэлеграм-каналы паведамляюць, што інгушскія паліцэйскія блакавалі ўезд расійскіх сілавікоў для разгону мітынгу. Таксама на фотаздымках можна пабачыць, як мясцовыя паліцэйскія разам з пратэстоўцамі робяць сумесны намаз.

Канстытуцыйны суд Інгушэціі раніцай 4 кастрычніка пастанавіў, што пытанне аб мяжы павінна вырашацца на рэспубліканскім рэферэндуме. Нягледзячы на гэта, ужо днём 4 кастрычніка парламент ратыфікаваў адпаведны закон, а ўвечары яго падпісаў кіраўнік рэспублікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0