Злева направа — беларус Віталь Салаўчук (фота з сацыяльных сетак), футбалісты Аляксандр Какорын і Павел Мамаеў (фота з інстаграма Какорына).

Злева направа — беларус Віталь Салаўчук (фота з сацыяльных сетак), футбалісты Аляксандр Какорын і Павел Мамаеў (фота з інстаграма Какорына).

Чытайце таксама:

Расійскія топ-футбалісты да бойкі ў кафэ жорстка збілі беларуса, які зрабіў ім заўвагу. Ён трапіў у рэанімацыю

Футбалісты зборнай Расіі пабілі чыноўніка ў кафэ. Дасталася, бо ён падобны да кітайца ВІДЭА

Стаў вядомы стан збітага расійскімі футбалістамі Какорыным і Мамаевым чыноўніка 

«Мы зробім усё, каб гэтага дамагчыся». ФК «Краснадар» вырашыў разарваць кантракт з Мамаевым

Віталь Салаўчук, якога пабілі расійскія футбалісты Аляксандр Какорын і Павел Мамаеў, расказаў пра інцыдэнт.

33-гадовы грамадзянін Беларусі, кіроўца вядучай «Першага канала» Вольгі Ушаковай, трапіў у рэанімацыю.

— Машына «Мерседэс» была прыпаркаваная на 2-ой Брэсцкай вуліцы. Я чакаў Вольгу Віктараўну, яна была на здымках.

Раптам у машыну села нейкая п'яная дзяўчына, маўляў, пагрэюся. Я папрасіў дзяўчыну выйсці, яна пачала лаяцца: «Не выйду — і кропка!»

Падышоў нейкі хлопец, прыкладна праз 40 секунд-хвіліну, адчыніў дзверы і забраў яе. Літаральна праз пару хвілін я ўжо хацеў ад'язджаць, як пачуў гук — грук аб машыну, як-быццам нешта разбілася.

Выйшаў паглядзець, што кінулі ў машыну. Убачыў групу маладых людзей. Яны былі агрэсіўныя, пачалі пытацца, маўляў, ты ведаеш, хто я. І ўсё ў такім стылі. Крычалі, што я іх нібыта абразіў. Гэтага не было — я ж на працы. А потым яны пачалі мяне збіваць.

— Колькі іх было?

— Мінімум пяць чалавек білі. Збівалі рукамі і нагамі. Я неаднаразова падаў на асфальт. У асноўным білі ў вобласць галавы.

Падчас збіцця крычалі, каб не ўздумаў пісаць заяву. Праз некаторы час яны пакінулі мяне, напэўна, вырашылі, што яшчэ трошкі, і будзе больш жалобны вынік. Я не бачыў, куды яны ўцяклі, мне не да гэтага было.

Шчыра прызнаюся, я дрэнна цяміў. Сеў у машыну, ад'ехаў са 2-ой Брэсцкай да канцэртнай залы Чайкоўскага. Мне было блага, хацеў як мага хутчэй з'ехаць ад гэтага месца, каб збіццё не паўтарылася.

Спыніўся, выйшаў з машыны, тут да мяне падышоў незнаёмы, які бачыў усю гэтую гісторыю. Ён сказаў, што выклікаў паліцыю.

— Якія ў вас траўмы?

— Чэрапна-мазгавая траўма, пералом касцей носа, удар мяккіх тканак твару. Страціў шмат крыві, яна свістала ажно з вушэй. Уся вопратка прамокла ад крыві.

— Наколькі моцныя пашкоджанні ў машыны?

— З таго, што я ведаю, — удар па крыле, трэшчына на фортачцы.

— Вам пагражаюць?

— Пакуль няма пагроз. У машыне ўсталяваны гланасаўскі відэарэгістратар, і матор быў заведзены, таму відэарэгістратар павінен быў працаваць.

Імаверна, на ім захаваўся пачатак бойкі. Але па фатаграфіях я ўжо пазнаў Какорына і Мамаева, — сказаў пацярпелы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?