Жыхар Мехіка адмовіўся аддаць трох львоў, якія жывуць у яго дома на тэрасе, піша bbc.com.
Федэральныя інспектары па абароне навакольнага асяроддзя кажуць, што сям'ю звяроў неабходна перавезці ў іншае месца для забеспячэння адпаведнага нагляду за імі.
Рык львоў выклікае неспакой у жыхароў шчыльна забудаванай мясцовасці ў сталіцы Мексікі.
Па дадзеных мясцовых СМІ, суседзі скардзіліся на львоў у сацыяльных сетках.
Амар Радрыгес кажа, што ён трымае львоў, бо хоча, каб яго ўнукі мелі магчымасць убачыць рэдкі белы від, паведамляе выданне El Universal.
«Я ведаю, што гэта, магчыма, і не найлепшыя ўмовы, - сказаў спадар Радрыгес агенцтву AFP. — Найлепшыя ўмовы, каб трымаць льва, былі б у афрыканскай саване, дзе ён можа свабодна бегаць, але вы ж разумееце …»
Ён кажа, што трымаў львоў на працягу 20 гадоў, і мае адпаведныя дакументы ад федэральнага агенцтва абароны навакольнага асяроддзя Profepa.
Аднак, улады заяўляюць, што спадар Радрыгес не прадаставіў адпаведных дакументаў, а ўмовы жыцця свойскіх львоў не з'яўляюцца здавальняючымі.
Радрыгесу загадалі дазволіць інспектарам наведаць яго дом у раёне Калонія Астурыяс ў пятніцу або справу перададуць генеральнаму пракурору. Яго таксама папрасілі паказаць дакументы аб паходжанні львоў.
Неспакой вырас пасля таго, як свойскі леў напаў на мужчыну ў горадзе С'юдад-Хуарэс на поўначы краіны. Сайт навін Milenio паведамляе, што яго ўласнік прыехаў дадому п'яны і крычаў на драпежніка.
Ільвіца ў адказ пакусала яго. Укусы былі глыбінёй да 10 см.