Хакеры атрымалі доступ да дадзеных амаль 30 мільёнаў карыстальнікаў Фэйсбука ў выніку кібератакі ў верасні 2018 года, заявіла адміністрацыя сацсеткі.
Спярша хакеры атрымалі доступ да ключоў доступу 400 тысяч карыстальнікаў; зламыснікам былі бачныя запісу, спіс сяброў, імёны апошніх суразмоўцаў і змест некаторых паведамленьняў.
Затым яны захапілі ключы доступу да акаўнтаў 30 мільёнаў чалавек з ліку сяброў тых 400 тысяч і пабачылі асабістыя звесткі ў 29 мільёнаў чалавек.