У Аршанскім раёне мужчына вырваў і знішчыў камеру хуткасці. Пра гэта паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.

Інцыдэнт адбыўся 12 кастрычніка на выездзе з Оршы. «Мужчына адвозіў дзяўчат у Віцебск і за перавышэнне хуткасці трапіў у аб'ектыў камеры фотафіксацыі. Увечары, вяртаючыся назад, на гэтым жа месцы ён зноў перавысіў хуткасць і быў «сфатаграфаваны». Прыкінуўшы, што два штрафы — гэта шмат, 27-гадовы кіроўца вырашыў знішчыць прыбор, каб пазбегнуць пакарання», — распавялі ў міліцыі.

Мужчына накінуў на стацыянарную камеру пятлю і пры дапамозе аўтамабіля вырваў яе. Пасля гэтага пайшоў ён дамоў, дзе стаў патрашыць прыбор, спрабуючы знайсці месца, дзе захоўваюцца здымкі.

Пра тое, што фатаграфіі не захоўваюцца ў камеры, а адразу перадаюцца ў цэнтр фіксацыі правапарушэнняў, раніцай наступнага дня кіроўцу распавялі супрацоўнікі міліцыі.

Па факце крадзяжу ў дачыненні да жыхара Оршы распачалі крымінальную справу. Урон склаў больш за 24 тыс. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?