Журналіст «Нашай Нівы» Арцём Гарбацэвіч злётаў у Кыргызстан і падзяліўся сваімі дарожнымі ўражаннямі ад гэтай краіны. 

Пагранічны пераход у Кардоі. Умовы работы казахскіх пагранічнікаў, якія сядзяць у цяпле, нашмат лепшыя, чым у кыргызскіх — тыя лічы што на вуліцы, у драўлянай каробцы. Але фоткаць там нельга. 

Пагранічны пераход у Кардоі. Умовы работы казахскіх пагранічнікаў, якія сядзяць у цяпле, нашмат лепшыя, чым у кыргызскіх — тыя лічы што на вуліцы, у драўлянай каробцы. Але фоткаць там нельга. 

Вядома, за тыдзень гэтую краіну з Беларусь памерам цалкам не аб'едзеш.

Таму вырашана было абмежавацца самым турыстычным кірункам: цікавае ў радыусе 100 кіламетраў ад Бішкека, а потым на ўсход — вакол возера Ісык-Куль (берагавая лінія амаль 700 кіламетраў) са збочваннем ва ўсе вартыя мясціны побач. 

За гарамі Казахстан.

За гарамі Казахстан.

1) Пачаць трэба з таго, што Кыргызстан — гэта краіна, дзе нават бедны па еўрапейскіх мерках беларус адчувае сябе заможным: абед у дарагім рэстаране выходзіць як сярэдні чэк на звычайны мінскі абед з дзвюх страў у сталоўцы. 

У побыце з мясцовымі нават цяжка зразумець: дык развялі цябе ці ўсё ж не?

Напрыклад, таксі па 5 рублёў з дваіх на 15 кіламетраў за горад — гэта справядлівая цана ці ўсё ж не? Беларускі таксіст за такія грошы б не павёз, нават самы танны перавозчык «Убер» не павёз бы — праверце самі. А кыргызскія таксісты называюць гэтую суму першай, што азначае магчымасць гандлю. 

Але ў некаторых момантах, пераводзячы грошы ў галаве, гандлявацца проста сорамна. Ці то ў іх так танна, ці то нас нашая эканоміка прывучыла да высокіх цэнаў.

2) Калі ў дыялогу высветліцца, што вы з Беларусі, то кожны кыргыз, старэйшы за 20 гадоў, абавязкова папросіць перадаць вітанне Бакіеву (гэта іх былы прэзідэнт, адхілены ад улады ў выніку рэвалюцыі. Ён уцёк і хаваецца ў Беларусі, Лукашэнка ж яго не выдае).

Людзі пра Бакіева думаюць кепска. На пытанне, у чым было галоўнае злачынства Бакіева, тыя кажуць, што ён забіваў апазіцыйных палітыкаў, а ўвесь бізнэс у краіне імкнуўся «крышаваць» ягоны сын. Дабрабыт асноўнай масы людзей пры гэтым зніжаўся, тарыфы і цэны раслі. 

3) У сувязі з гэтым уражвае былы дом Бакіевых на галоўным праспекце Бішкека. Ён стаіць жывым напамінам аб лёсе няўдалага дыктатара: спалены, задымлены, з праламанымі сценамі і выбітымі шыбамі. Яго перамалацілі людзі ў час пратэстаў. Нейкі час у тым доме жылі валацугі і інваліды, яго ніхто не выкупляе. 

4) У Кыргызстане 70% жывуць у вёсках. І традыцыі ўрбанізацыі тут настолькі слабыя, што большасць гарадоў робяць уражанне штучных — раздзьмутых вёсак. 

Гарады там сапраўды кашмарныя. Лепш не намагацца іх спазнаць, а адразу ехаць на прыроду, у горы. 

Чалпон-Ата, Балыкчы, Такмак, абласны Каракол, дзе я быў: у іх няма ніякіх прыкмет сацыяльнага жыцця.

Вуліца за 5 хвілінаў пешшу ад цэнтра абласнога Каракола.

Вуліца за 5 хвілінаў пешшу ад цэнтра абласнога Каракола.

Інфраструктура ў выглядзе пары банкаматаў і кафэ ёсць толькі ў цэнтры, усё астатняе — сетка вуліц прыватных дамоў, па якой курсіруюць маршруткі з прыпынкам па патрабаванні, рынак (з маршруткамі) і вакзал (таксама з маршруткамі). 

5) Увогуле, маршруткі — гэта галоўны транспартны сродак для краіны з дыстрафічнай чыгункай (у іх чыгунка складаецца з некалькі тупіковых маршрутаў, якія выкарыстоўваюцца пераважна ў гаспадарчых мэтах і маюць сукупную працягласць прыкладна як ад Бабруйска да Брэста). 

У маршрутках знаёмяцца, сварацца, спяваюць. У маршрутках стыхійна нараджаецца грамадзянская супольнасць: так, пры мне цэлы салон з Балыкчы ў Бішкек зрабіў фінт «або скідаеш па 50 з цаны, або не едзем».

Маршруткі там танныя, але цэнніка нідзе няма — цану называе кіроўца. Таму, калі адчуваеце падман, спытайце ў мясцовых, колькі яны плацяць. 

Калі казаць пра міжгорад, то адыходзяць яны па меры запаўнення, звычайна без графікаў па часе. 

6) Калі вы вандруеце з жонкай, то ў вас на поўным сур'ёзе могуць спытаць, па чым вы яе купілі. У гэтай краіне традыцыі выкупу нявесты не зведзеныя да фармальнага абраду і «калым» мае цалкам сабе канрэтныя грашовыя формы ў залежнасці ад рэгіёна. 

У сэрэднім, кажуць мясцовыя, за жонку сям'і трэба плаціць ад $500 да $1500. І гэта толькі адзін пункт выдаткаў. Трэба яшчэ заплаціць «матчын» падатак: маці дачку малаком сваім карміла? Карміла. Значыць, трэба дарыць карову ў якасці кампенсацыі. І гэтак далей. 

Адзінае, мясцовыя, смеючыся, удакладняюць, што калі жанчыну бярэ замуж замежнік з багатай краіны, то бацькі звычайна самі яму даплачваюць. 

7) Юртамі ў Кыргызстане дагэтуль карыстаюцца, гэта не толькі турыстычны брэнд (нават на сцягу Кыргызстана юрта. Дакладней, сярэдзіна яе каркасу, калі глядзець знутры).

Пераважна ў юртах жывуць летам і ў гарах, дзе сталую хату не паставіш.

Што яны робяць у гарах? Гадуюць жывёлу на альпійскіх лугах. 

Тут сотнямі трымаюць баранаў, коней, кароў. Калі падняцца дастаткова высока, то сустрэнеце і статкі якаў. 

Звычайная карціна на кыргызскай дарозе.

Звычайная карціна на кыргызскай дарозе.

Дарэчы, у іх склалася амаль катастрофа з папуляцыяй ішакоў — праз нейкую каштоўнасць для народнай медыцыны Кітая апошніх масава вывозяць цераз мяжу, таксама шмат крадуць. І «масава» тут сапраўды азначае дзясяткі тысяч. 

8) Хаця кыргызы і мусульмане, але яны п'юць.

9) Таксама ў іх даволі тлустая ежа, а вегетарыянцы ў гэтай краіне адчуюць сябе лішнімі. Дарэчы, порцыі традыцыйнага бешбармаку ці лагману звычайна такія вялізныя, што два сярэднія беларусы гарантавана наядуцца адной. 

Беларуская пародыя на галандскі Маасдам у краме Чалпон-Аты прадаецца за фантастычныя $9 за кілаграм. У Беларусі гэты ж сыр каштуе танней — 14 рублёў. 

Беларуская пародыя на галандскі Маасдам у краме Чалпон-Аты прадаецца за фантастычныя $9 за кілаграм. У Беларусі гэты ж сыр каштуе танней — 14 рублёў. 

10) Пейзажы Кыргызстана для беларускага вока незвычайныя — уявіце, што паўсюль, дзе ў нас лес, у іх горы. Пры гэтым даволі высокія. На ўсходзе краіны Цянь-Шань, на поўдні — Памір. 

Вельмі прыгожая краіна.

Варта ўбачыць цясніны і каньёны вакол Ісык-Куля. 

Дарэчы, хаця возера замкнёна ў гарах і звычайна там добрае надвор'е (дождж выпадае ў гарах, яны ж — перашкода вятрам), там бываюць перыяды моцнага ветру — дзьме або Улан з захаду, або Санташ з усходу. 

Аднаго з іх хопіць, каб вы не здолелі надзець курту на вуліцы — яе будзе вырываць з рук. А калі гэтыя два ветры сходзяцца, то на возеры бывае шторм ажно да 7 балаў. 

Каля паўночнага берага. Возера вялікае і прыгожае тым, што ў ясны дзень можна ўбачыць Цянь-Шаньскія пікі на іншым баку, але ў дні, калі я там быў, над возерам стаяў туман і камера не брала размытыя вяршыні, якія маскіраваліся пад аблокі на тым беразе.

Каля паўночнага берага. Возера вялікае і прыгожае тым, што ў ясны дзень можна ўбачыць Цянь-Шаньскія пікі на іншым баку, але ў дні, калі я там быў, над возерам стаяў туман і камера не брала размытыя вяршыні, якія маскіраваліся пад аблокі на тым беразе.

Што датычыць інфраструктуры, то месцамі яна ёсць у выглядзе гасцявых дамоў, пансіянатаў і санаторыяў. 

Асабліва мясцовыя ганарацца «Аўрорай»: гэта некалі камуністы адгрохалі будыніну-копію векапомнага крэйсера, якую пераўтварылі ў элітарны санаторый. Але з падзеннем Саюза туды змаглі ездзіць і звычайныя людзі, а не толькі эліта партыі. 

Таксама на возеры ёсць асабісты пансіянат прэзідэнта Казахстана Назарбаева. 

Але большасць месцаў адпачынку ўсё ж маюць маральна састарэлы, савецкі выгляд. 

Дарэчы, не забудзьцеся наперад пралічыць зваротную дарогу.

Ва ўсіх без выключэнняў турыстычных месцах была праблема з лагістыкай: нават калі гаворка пра нацыянальны парк у адноснай блізкасці да сталіцы, рыхтуйцеся па сканчэнні прагулкі пачуць ад вартаўніка на пытанне «а назад як?» жалезнае «ніяк». 

Давядзецца ехаць аўтаспынам, калі пашчасціць злавіць машыну ў гарах.

… ну ці паспрабуйце злавіць каня і даехаць на ім.

… ну ці паспрабуйце злавіць каня і даехаць на ім.

Дарэчы, пра аўтаспын — хутчэй за ўсё вы пачуеце «Прашу зразумець, я шмат не прашу…» па сканчэнні маршруту. Там кожны чалавек на машыне для турыста — гэта таксіст. Але шмат, сапраўды, не просяць. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?