Прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер заявіў, што Еўрапейскі Саюз не перажыў бы выхад Італіі, паведамляе італьянскае інфармацыйнае агенцтва ANSA.

Прэзідэнт Еўракамісіі сказаў «не», адказваючы на пытанне, ці зможа ЕС перажыць выхад Італіі.

Паводле Юнкера, Еўропе патрэбна Італія і Італіі патрэбна Еўропа.

Нагадаем, вясной у Італіі адбыліся парламенцкія выбары. У выніку да ўлады ў краіне прыйшла кааліцыя еўраскептыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0