Керч ФМ

Керч ФМ

Следчы камітэт Расіі перакваліфікаваў крымінальную справу, заведзеную па факце выбухаў у тэхнікуме ў Керчы. Аб гэтым паведамляецца на сайце ведамства.

Артыкул «Тэракт» (205 КК РФ) зменены на «Забойства дзвюх і больш асоб агульнанебяспечным спосабам».

«Зыходзячы з карціны злачынства, следства мяркуе, што гэты малады чалавек расстраляў людзей, што знаходзіліся ў каледжы, а затым здзейсніў самагубства», — гаворыцца ў паведамленні СКР.

Ведамства таксама паведаміла, што цела падазраванага ў здзяйсненні тэракту — 18-гадовага вучня чацвёртага курса тэхнікума Уладзіслава Раслякова — выявілі ў бібліятэцы на другім паверсе.

Пры гэтым у Нацыянальным антытэрарыстычным камітэце (НАК) заявілі, што Раслякоў мог быць не адзін, і пошук магчымых арганізатараў і выканаўцаў злачынства працягнецца.

Раней паведамлялася, што ў тэхнікуме ў Керчы адбылася серыя выбухаў і стральба, а НАК заявіў пра падрыў бомбы. У горад былі ўведзеныя вайскоўцы і бранятэхніка, улады абвясцілі пра рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Чытайце таксама:

Апублікавана ВІДЭА, якое знялі студэнты падчас масавага забойства ў Керчы

Хлопец, які напаў на керчанскі каледж, меў дазвол на паляўнічую зброю і быў выдатнікам

Напад на каледж у Керчы ўчыніў яго студэнт. Ён скончыў жыццё самагубствам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0