Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са студэнтамі ў Гродне расказаў, што студэнцкія гады для яго з'яўляюцца не самымі шчаслівымі, ён іх назваў найцяжэйшымі. Відэа з сустрэчы паказаў канал АНТ.

«Калі б я не быў прэзідэнтам, то я сказаў бы, што гэта самыя цяжкія гады ў маім жыцці. Я не ведаю, як у вас, але ў мяне было так і тады, калі я асвойваў гісторыю, і тады, калі прыйшлося займацца эканомікай. Уяўляеце, я па складзе гуманітарый, а потым мяне пасадзілі вось так вось за парту і прымусілі вывучаць інфарматыку, вышэйшую матэматыку і ўсё іншае, якое ў асноўным мне ў жыцці не спатрэбілася», — распавёў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0