Заходнееўрапейскі экзархат рускіх прыходаў распаўсюдзіў зварот, у якім гаворыцца, што Канстанцінопаль працягвае памінаць Маскоўскі патрыярхат у належным парадку.

Канстанцінопальскі патрыярхат працягвае мець зносіны з Рускай праваслаўнай царквой, нягледзячы на рашэнне Святога Сінода РПЦ аб поўным разрыве адносін з Канстанцінопалем. Пра гэта гаворыцца ў звароце да паствы Заходнееўрапейскага экзархата рускіх прыходаў, што знаходзіцца ў канстанцінопальскай юрысдыкцыі.

У звароце таксама маецца заклік да вернікаў маліцца пра адзінства царквы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0