Форвард Барселоны Ліянэль Месі атрымаў траўму ў матчы дзевятага тура чэмпіянату Іспаніі супраць Севільі.

Як паведамляе Twitter каталонскага клуба, у Месі — пералом прамянёвай косці правай рукі, праз гэта ён прапусціць тры тыдні.

Такім чынам, Месі не згуляе супраць Інтэра ў Лізе чэмпіёнаў, а таксама супраць Рэала ў гульні чэмпіянату Іспаніі.

Месі траўміраваў руку пасля сутыкнення з паўабаронцам Севільі Франка Васкесам і быў заменены на 26-й хвіліне матчу, паспеўшы на той момант ужо забіць гол і зрабіць выніковую перадачу. Такім чынам, Барселона спыніла серыю без перамог у чэмпіянаце Іспаніі, абыграўшы на сваім полі Севілью з лікам 4:2.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0