Восеньскі зарапад — метэорны паток Арыяніды — можна будзе назіраць у ноч з 21 на 22 кастрычніка.

wikimedia.org

wikimedia.org

«Метэорны паток Арыяніды названы ў гонар сузор'я Арыёна. Здаецца, што менавіта адтуль ідзе гэты восеньскі зарапад. Насамрэч крыніцай метэорнага патоку Арыянід з'яўляецца камета Галлея. За ёй застаецца пылавы хвост, і калі Зямля пралятае праз яго, часціцы, якія знаходзяцца ў гэтым хвасце, выпадаюць ў выглядзе дробных метэораў, якімі мы можам любавацца. Максімальную колькасць метэораў — да 25 за гадзіну — можна будзе ўбачыць у ноч з 21 на 22 кастрычніка», — распавялі ria.ru спецыялісты.

Бліжэй да апоўночы трэба будзе глядзець на ўсход і паўднёвы ўсход, калі дастаткова высока паднімаецца сузор'е Арыёна.

Праўда, сёлета назіранню за Арыянідамі перашкодзіць яркі Месяц. Таму назіраць гэты метэорны паток будзе нязручна.

Наступны зарапад будзем назіраць 17 лістапада. Гэта будуць Леаніды — адзін з самых яркіх метэорных патокаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0