Сёння раніцай у Кіеве на бульвары Лесі Украінкі аўтакран, які ехаў са спуску, пратараніў некалькі аўтамабіляў, паведамляе dtp.kiev.ua.
Паводле інфармацыі паліцыі, кран пашкодзіў 18 легкавых машын і грузавік. Да медыкаў звярнуліся трое людзей.
Кіроўца крана сказаў, што ў яго перасталі дзейнічаць тармазы, гэтую інфармацыю будзе правяраць следства.