Рыбаку са Светлагорскага раёна, які займаўся прамысловай лоўляй, у сетку трапілі андатры. Мужчына забраў загінулых звяроў дадому і разабраў, паведамляе «Ранак».

Ілюстрацыйнае фота, pxhere.

Ілюстрацыйнае фота, pxhere.

8 кастрычніка паблізу вёскі Скалка ва ўгоддзях заказніка «Выдрыца» рыбак правяраў сеткі. У іх мужчына знайшоў восем асобін андатры, якія заблыталіся ў сетках і загінулі. Рыбак забраў звяроў дадому і разабраў, тым самым ён парушыў правілы палявання.

Праз некалькі дзён да мужчыны прыйшлі супрацоўнікі Светлагорскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету. У мужчыны канфіскавалі шкуры і тушкі андатраў, нож і стаўную сетку.

Страта склала 5880 рублёў. Мужчыну пагражае пакаранне ў выглядзе штрафу, або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0