Надзвычайнае здарэнне адбылося на бабруйскім дрэваапрацоўчым прадпрыемстве ў панядзелак, 22 кастрычніка, каля 14-ай гадзіны, паведамляе «Вечерний Бобруйск».

Пагрузчык наехаў на слесара-сантэхніка цэха мэблі. Пацярпелага мужчыну даставілі ў бальніцу, у 15.30 ён памёр. Яму было 57 гадоў.

Прычыны і акалічнасці няшчаснага выпадку зараз высвятляюць следчыя. Супраць 53-гадовага кіроўцы пагрузчыка распачалі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0