Каля 20 чалавек пацярпелі ў выніку аварыі эскалатара ў метро Рыма, паведамляе італьянская La Repubblica.
Інцыдэнт адбыўся на станцыі Repubblica. Цяпер яна не працуе. Пацярпелых адправілі ў бальніцы.
Удакладняецца, што пацярпелыя — фанаты маскоўскага футбольнага клуба ЦСКА, якія прыехалі на матч у рамках Лігі чэмпіёнаў з мясцовым клубам «Рома».
Пяцёра чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане. Адзін чалавек страціў нагу, піша выданне.