Расіянін на аўтамабілі спрабаваў заехаць на тэрыторыю Украіны з трупам жанчыны, выдаючы яе за жывую. Расійскія памежнікі без праблем яго прапусцілі, паведаміў прэс-сакратар Дзяржпагранслужбы Украіны Алег Слабадзян.

Фота: Дзяржпагранслужба Украіны.

Фота: Дзяржпагранслужба Украіны.

Затым да пункта пропуску Гоптаўка на Харкаўшчыне на ўезд ва Украіну пад'ехаў аўтамабіль Ford з расійскай рэгістрацыяй, якім кіраваў грамадзянін Расіі. У якасці пасажыра ў аўтамабілі знаходзіўся грамадзянін Украіны, сын кіроўцы. Пры аглядзе машыны на заднім сядзенні праваахоўнікі знайшлі труп жанчыны, якую пасадзілі і прышпілілі рэменем бяспекі як жывога чалавека.

Пасля кіроўца, які аказаўся мужам памерлай жанчыны, паказаў памежнікам пасведчанне аб смерці жанчыны за 22 кастрычніка.

Паводле кіроўцы, яны спрабавалі перамясціць на тэрыторыю Украіны труп сваёй сваячкі пад выглядам пасажыркі, каб пахаваць яе ў Запарожскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0