Міністэрства працы і сацыяльнай абароны звярнулася ў ААТ «АСБ Беларусбанк» з просьбай не браць камісію за прыём плацяжоў наяўнымі за некаторыя сацыяльныя паслугі. Пра гэта заявіў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, паведамляе БелТА.

Камісія 1 рубель спаганяецца за кожны плацеж у касе банка, які робіцца наяўнымі або з дапамогай банкаўскай карткі. Аднак ёсць шмат выключэнняў: бясплатна праз касу банка можна аплаціць камунальныя паслугі і гарадскі тэлефон, зборы ў дзяржбюджэт, пералічыць сродкі на карысць грамадскіх аб'яднанняў, на дабрачынныя рахункі і некаторыя іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0